ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне
Пісьменнікі – юбіляры 2013

Розныя эпохі – адзіныя карані

Розныя эпохі – адзіныя карані
Іншыя навіны

11 ліпеня а 12-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22- гі паверх, цэнтральны ўваход) ладзіцца адкрыццё выстаўкі літоўскага фотамастака Альгімантаса Аляксандравічуса “Розныя эпохі – адзіныя карані”.


Фотамастак Альгімантас Аляксандравічус, паглыбляючыся ў мінулае Вялікага Княства Літоўскага, і ў Літве, і ў Беларусі, і на Украіне знаходзячы водбліскі велічы дзяржавы ад Балтыйскага да Чорнага мора, не мог не заўважыць і не зафіксаваць у фатаграфіях сляды, пакінутыя пры жыцці паэтамі Адамам Міцкевічам (1798–1855) і Чэславам Мілашам (1911–2004), якія лічылі сябе апошнімі грамадзянамі гэтай дзяржавы і працягвалі шляхецкія і грамадзянскія традыцыі ВКЛ.

Альгімантас Аляксандравічус з уласцівай яму вынаходлівасцю злучае пакінутыя паэтамі на іх жыццёвым шляху знакі з рэаліямі сённяшніх дзён.

З 12 ліпеня ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8017) 293 27 67, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам