ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”
Наркотыкі: праблема асобы і грамадства

Вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

22 чэрвеня 2021 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 97 зацверджаны вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Па выніках конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеней былі адзначаны 24 публічныя бібліятэкі, 5 бібліятэк атрымаюць заахвочвальныя прэміі. Паводле загаду пераможцы прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу с падрастаючым пакаленнем”

konkurs2021_1.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
  • Браніслаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
  • бібліятэка аграгарадка Любішына дзяржаўнай установы культуры “Чэрвенская цэнтральная раённая бібліятэка” Мінскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • філіял "Гарадская бібліятэка № 7" дзяржаўнай установы культуры “Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” Гомельскай вобласці;
  • Мышкавіцкая сельская бібліятэка-філіял № 1 дзяржаўнай установы культуры “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” Магілёўскай вобласці.

    У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”

    konkurs2021_2.jpg

    Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

    • Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Светлагорская раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці;
    • Ляснянская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна” Магілёўскай вобласці.

    Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

    • дзяржаўная ўстанова культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
    • бібліятэка-філіял аграгарадка Суботнікі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

    Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

    • Шклоўская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна” Магілёўскай вобласці;
    • дзяржаўная ўстанова культуры “Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка” Гомельскай вобласці.

    У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”

    konkurs2021_3.jpg

    Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

    • Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
    • Завалачыцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Сетка публічных бібліятэк Глускага раёна” Магілёўскай вобласці.

    Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

    • Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы дзяржаўнай установы культуры “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
    • філіял "Квасаўская сельская бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Гродзенскай вобласці.

    Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

    • Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”;
    • Ліноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

    У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”

    konkurs2021_4.jpg

    Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 13 дзяржаўнай установы культуры “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна” Брэсцкай вобласці;
  • Азяршчынская бібліятэка сямейнага чытання дзяржаўнай установы культуры “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

    Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

    • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”;
    • Чырвонаслабодская гарпасялковая экалагічная бібліятэка-філіял № 5 дзяржаўнай установы культуры “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці.

    Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

    • дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Гродзенскай вобласці;
    • Расненская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры “Дрыбінская бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці.

    Заахвочвальныя грашовыя прэміі (10 базавых велічынь)

    konkurs2021_5.jpg

    • філіял “Бальцінікская сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
    • Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
    • Засінцаўская вясковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Ельская раённая цэнтральная бібліятэка” Гомельскай вобласці;
    • Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка” Віцебскай вобласці;
    • філіял “Азярніцкая сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” Гродзенскай вобласці.

    Віншуем калег з заслужанай перамогай у конкурсе і жадаем удзельнікам наступнага, юбілейнага XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ўразіць журы яшчэ больш цікавымі і ўнікальнымі праектамі, ідэямі па ўзмацненні ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымкі і развіцця чытання.

    Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

  • Навіны

    Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

    30 Кра 2024

    30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

    30 Кра 2024

    Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

    23 Кра 2024

    18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

    30 Кра 2024

    Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

    Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

    29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

    30 Кра 2024

    Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

    Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

    Бібліятэкарам