20 лістапада ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца семінар “Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюцьНацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Камітэт па ахове кніжных помнікаў.
Мэта семінара – абмеркаванне практычных пытанняў стварэння бібліяграфічнага запісу на старадрукаваныя і рэдкія кнігі ў фармаце BELMARC, павышэнне кваліфікацыі і абмен вопытам работы са старадрукаванымі і рэдкімі выданнямі.
Запрашаем да ўдзелу спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, ВНУ, даследчых інстытутаў, якія займаюцца вывучэннем, навуковай апрацоўкай, камплектаваннем і арганізацыяй фондаў старадрукаванай і рэдкай кнігі.