ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вера
Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум

Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум
Іншыя навіны

12–13 лістапада ў Мінску адбылося галоўнае эканамічнае мерапрыемства года – Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум.


Мерапрыемства праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паралельна з шостым пленарным пасяджэннем Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага.

Форум праводзіўся пры падтрымцы ўрада Рэспублікі Беларусь з мэтай прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу рэспублікі, умацавання станоўчага іміджу Беларусі як надзейнага дзелавога партнёра, наладжвання прамых кантактаў беларускіх арганізацый з замежнымі інвестарамі. Колькасць удзельнікаў форуму склала каля 800 чалавек, палова з якіх – прадстаўнікі замежных кампаній.

Удзельнікам форуму была прадастаўлена магчымасць адкрытай дыскусіі з прадстаўнікамі ўрада на тэмы далейшага развіцця Беларусі і перспектыў яе ўваходжання ў трыццатку краін з найлепшым бізнес-кліматам. Таксама яны змаглі пазнаёміцца з прэзентацыямі інвестыцыйных праектаў беларускіх арганізацый.

Па выніках форуму падпісаны шэраг праектаў мемарандумаў і пагадненняў.

 

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам