15 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі "Вясёлая змейка" з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.
Для стварэння сваіх работ хлопчыкі і дзяўчынкі выкарысталі каштаны, жалуды, шышкі і пластылін. Кожнае дзіця імкнулася зрабіць арыгінальны выраб. У выніку ва ўсіх юных наведвальнікаў атрымаліся незвычайныя, непадобныя адна на адну, яркія кампазіцыі з вясёлымі змейкамі.
Заняткі завяршыліся дынамічнымі гульнямі і праглядам мультфільма.