11 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося восьмае пасяджэнне Расійска-Беларускага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены дэлегацыі Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з губернатарам Георгіем Валянцінавічам Баосам, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, абласцей і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзельнікаў сустрэчы была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у ходзе якой дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі пазнаёміў дэлегацыю з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.