ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Восьмае пасяджэнне Расійска-Беларускага савета
Чарадзейнае кола манежа

Дзіўная, родная мова…

Дзіўная, родная мова…
Іншыя навіны

З 11 лютага 2009 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта выстаўка “Дзіўная, родная мова…”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод 21 лютага ў мэтах садзеяння прызнанню і выкарыстанню родных моў ва ўсім свеце, перш за ўсё, моў нацыянальных меншасцяў.

Святкаваннем гэтага дня арганізатары хацелі прыцягнуць увагу сусветнага прагрэсіўнага супольніцтва да становішча моў многіх народаў. Усё, што робіцца для навучання родным мовам і іх папулярызацыі, садзейнічае не толькі моўнай і культурнай разнастайнасці сусветнага супольніцтва, але таксама разуменню лінгвістычных і этнакультурных традыцый кожнага народа паасобку і ўмацаванню салідарнасці, заснаванай на ўзаемаразуменні і дыялогу. Разнастайнасць моў з’яўляецца вялікім набыткам чалавечай спадчыны.

Для выжывання мовы неабходна, каб на ёй гаварылі сама меней 100 тысяч чалавек. Ва ўсе часы мовы зараджаліся, існавалі, затым выміралі, часам нават не пакінуўшы адбітку. Але ніколі раней не знікалі яны так хутка.

Па даных ЮНЕСКА, у свеце існуе 6 000 жывых моў. Палова з іх знаходзіцца на мяжы знікнення. На 96% моў гаворыць толькі 4% насельніцтва. 80% афрыканскіх моў не маюць пісьмовай формы. Кожны месяц знікаюць дзве мовы, і гэтая тэндэнцыя ўзмацняецца. Таму захаванне мовы, а разам з тым і культуры, гісторыі і традыцый народа – вельмі важная задача.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выстаўцы, пазнаёмяць з тымі намаганнямі, якія прадпрымаюць урады, установы сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці для абароны, захавання, падтрымкі і павагі моў, асабліва тых, якім пагражае знікненне. У асобны раздзел вылучаны дакументы, у якіх адлюстравана палітыка шматмоўя ў Рэспубліцы Беларусь, разглядаюцца ініцыятывы нашай дзяржавы па ажыццяўленні мер падтымкі моўнай і культурнай разнастайнасці.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнароднае супрацоўніцтва і дзейнасць міжнародных арганізацый ў галіне моўнай палітыкі;
  • міжнародныя прававыя дакументы і пагадненні, накіраваныя на садзеянне моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю;
  • глабалізацыя і захаванне моў: перспектывы на ХХІ стагоддзе;
  • палітыка шматмоўя ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы экспануецца больш за 60 дакументаў на рускай, беларускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая для лінгвістаў, філолагаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва, гісторыкаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю народаў свету.

Экспазіцыя адкрыта да 15 сакавіка.

Ссылки на Интернет-ресурсы:

Документы

ООН и многоязычие

ЮНЕСКО

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам