ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Не стаць ахвярай інтэрнэту
Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”

Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”
Іншыя навіны

21 лістапада навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, этнамузыкалогіі Таццяна Леанідаўна Канстанцінава ў рамках “Гадзіны музыкі” выступіла з прэзентацыяй на тэму “Каляндарныя абрады і песні беларусаў у восеньскi перыяд”.

Музыказнаўца распавяла пра асаблівасці правядзення восеньскіх абрадаў у розных кутках Беларусі, на прыкладзе архіўных і экспедыцыйных аўдыязапісаў раскрыла стылявыя, сюжэтна-тэматычныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускіх песень названага перыяду. Асобныя ўзоры аўтэнтычнага выканання зрабілі на слухачоў асабліва моцнае ўражанне. Аўдыторыя адзначыла самабытнасць іх напеваў і своеасаблівасць жанравага зместу.

Напрыканцы лекцыі быў паказаны відэафільм “Свята піва”, у якім аўтэнтычна-фальклорны гурт вёскі Асавец Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці выконвае беларускія песні, дэманструе элементы народных танцаў і дзеліцца з гледачамі сакрэтамі прыгатавання хмельнага напою.

Варта сказаць, што мерапрыемства пакінула масу станоўчых эмоцый і яшчэ раз пераканала ў важнасці даследавання нацыянальнай культуры.


Наступная лекцыя адбудзецца 28 лістапада ў 15:00.

Чакаем вас!

Праграма “Гадзіны музыкі”

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам