ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”
Вялікая прэзентацыя ўнiкальнай “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра”

Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Іншыя навіны

15 лістапада Распараджэннем па Беларускай Праваслаўнай Царкве зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

Заснавальнік конкурсу – Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхата. Суарганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўлялі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На конкурс прадстаўлены 62 работы ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у чатырох намінацыях: “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”, “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”.

На рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскім журы былі адзначаны 44 удзельнікі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў час працы V Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 29–30 лістапада 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія падалі свае работы, адзначае іх самаадданую працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, імкненне праз духоўную асвету выхаваць у падрастаючым пакаленні маральнасць, патрыятызм, грамадзянскасць, адказнасць за будучыню сваёй Айчыны.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам