24 красавіка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь бібліятэку наведала парламенцкая дэлегацыя Лаоса на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Пані Ятхоту.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для гасцей экскурсію па будынку бібліятэкі, азнаёміўшы іх з гісторыяй і рэсурсамі ўстановы, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.
У музеі кнігі Пані Ятхоту пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.