19 лістапада ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Рэспублікі Сербія Таміслава Ніколіча бібліятэку наведала жонка прэзідэнта Драгіца Ніколіч.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для госці экскурсію па будынку бібліятэкі, падчас якой пазнаёміў з гісторыяй і рэсурсамі ўстановы, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.
У рамках сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.