ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт госці з Сербіі
На магіле Рыгора Барадуліна ўсталявалі “сівы валун”

Услухайся сэрцам…

Услухайся сэрцам…
Іншыя навіны

З 19 лістапада па 9 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Услухайся сэрцам...”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, піяніста Ю.У. Семянякі (1925–1990).


Асноўным жанрам у творчасці Юрыя Уладзіміравіча Семянякі з’яўлялася песня. Ім напісана больш за 300 песень, пераважна на вершы беларускіх паэтаў. Пяшчотай пачуццяў і светлым каларытам афарбаваны змест песень аб Радзіме – адной з галоўных тэм яго песеннай творчасці. За стварэнне патрыятычных песень Ю.У. Семеняка ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).

Песні кампазітара ўвайшлі ў рэпертуар ансамбляў “Пясняры”, “Сябры”, “Верасы”; ён таксама з’яўляецца аўтарам 4 опер (самыя вядомыя з якіх – “Зорка Венера” па матывах твораў М. Багдановіча і “Новая зямля” па матывах аднайменнай паэмы Я. Коласа), музычных камедый, кантат, беларускай аперэты (музычная камедыя “Паўлінка” па аднайменнай п’есе Я. Купалы), музыкі да кінафільмаў, радыё- і тэлеспектакляў.

Песеннасць – характэрная рыса амаль усіх яго твораў, у тым ліку і самых буйных. Меладычная шчодрасць, шчырасць і сардэчнасць інтанацый, лірызм, цесная сувязь з традыцыйнай беларускай музыкай, трывалая апора на беларускі фальклор – гэтыя якасці заўсёды былі ўласцівы творам Ю. Семянякі, аўтара цудоўных песень “Явар і каліна”, “Ты мне вясною прыснілася”, “Беларусь – мая песня”, “Трава дзяцінства”, “Люблю цябе, Белая Русь!”, “Не за вочы чорныя” і інш.

Асновай выстаўкі сталі нотныя выданні песеннай творчасці кампазітара. На выставачных стэндах – зборнікі песень: “Лірычныя песні” (1963), “Беларусь – мая песня” (1971), “Табе маё прызнанне” (1974), “Поёт ансамбль «Песняры»” (1974), “Спяваюць «Песняры»” (1975), “Я сэрцам з табой” (1976), “Мая Радзіма” (1979), “Наш край” (1984), “Поёт «Журавінка»” (1984), “Спяваюць «Верасы»” (1985) і інш.

Працягваюць экспазіцыю нотныя выданні: урыўкі з оперы “Калючая ружа”, “Арии и сцены из оперетт”, кантаты “Памяти Константина Заслонова”, “Венок Максима Богдановича”, хоры, рамансы, апрацоўкі беларускіх народных песень.

Дапаўняюць падборку матэрыялаў аўдыязапісы, энцыклапедычныя выданні, артыкулы пра творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам