26 жніўня ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Індыя Санджаем Сінгхам.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей прывітала намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Л.Г. Кірухіна.
Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой госці азнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
Экскурсія прадоўжылася на адкрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль цікава паглядзець на сталіцу і маляўнічае наваколле.
У музеі кнігі да ўвагі высокіх гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў.