ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запуск праекта па факсімільным перавыданні кніг Скарыны
Ранішнік “Навагоднія прыгоды”

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва

Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) дае арганізацыям Рэспублікі Беларусь магчымасць атрымання доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў лепшых сусветных вытворцаў.


У 2014 годзе для сваіх партнёраў па віртуальнай чытальнай зале НББ прапаноўвае наступныя базы даных:

EBSCO – шматфункцыянальная пошукавая платформа, якая прадастаўляе магчымасць імгненнага доступу да сусветнай навуковай перыёдыкі ў электронным фармаце. У базах даных EBSCOhost прадстаўлены выданні Blackwell Publishing, Springer, Harward Business School, Taylor&Francis, Sage Publications і інш.

Карыстальнікам віртуальнай чытальнай залы даступны 11 баз даных.

“Інтэгрум” – найбуйнейшы ў свеце электронны архіў найбольш аўтарытэтных крыніц інфармацыі Расіі і краін СНД.

Ён змяшчае звыш 500 мільёнаў алічбаваных матэрыялаў з больш як 10 000 крыніц: паўнатэкставыя версіі цэнтральных і рэгіянальных СМІ, поўныя тэксты твораў рускай і замежнай літаратуры, вынікі аналітычных даследаванняў, каталогі прамысловай прадукцыі, дакументы Распатэнта і многае іншае.

Штодня ў “Інтэгрум” паступае звыш 40 000 дакументаў. Глыбіня архіва некаторых выданняў перавышае 10 гадоў. Дакументы ў базах даных прадстаўлены на рускай, украінскай і англійскай мовах.

Grebennikon – рускамоўная база даных, якая змяшчае 25 назваў электронных часопісаў Выдавецкага дома “Гребенников” па маркетынгу, менеджменце, фінансах. Уключае публікацыі па шырокім крузе тэм: структурны і стратэгічны менеджмент, фінансавы аналіз, кіраванне продажамі, кіраванне праектамі, планаванне інвестыцый, падатковае планаванне, кадравы менеджмент, інтэрнэт-маркетынг, рэклама і інш.

Базы даных East View Publications змяшчаюць поўныя тэксты цэнтральных і рэгіянальных газет Расіі, Украіны, краін СНД і Балтыі, а таксама стужкі навін сусветных інфармацыйных агенцтваў.

Карыстальнікам даступны поўныя тэксты найбольш аўтарытэтных часопісаў Расійскай акадэміі навук па грамадскіх і гуманітарных навуках, літаратурна-мастацкіх часопісаў, перыядычных выданняў па ваеннай тэматыцы і праблемах бяспекі, а таксама публікацыі афіцыйных дакументаў органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі, выданні Дзяржаўнага камітэта Расійскай Федэрацыі па статыстыцы, Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Усе крыніцы поўнасцю адпавядаюць друкаванай версіі.

Карыстальнікам віртуальнай чытальнай залы даступны 12 баз даных.

Электронна-бібліятэчная сістэма IQlib змяшчае звыш 80 000 паўнатэкставых лічбавых версій друкаваных выданняў – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, манаграфій. Прадстаўлены навуковыя і навукова-практычныя часопісы, выданні па тэхніцы, інфарматыцы, прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных, грамадскіх і гуманітарных навуках.

GALE: Biography in Context – даведачна-інфармацыйная электронная база даных, якая змяшчае каля 1 млн запісаў пра выдатных людзей і іх дасягненні. Уключае больш за 600 000 біяграфій вучоных, акцёраў, спартсменаў і інш., створаных на аснове звыш 170 даведачных выданняў, інфармацыі з перыядычных выданняў, рукапісных тэкстаў, розных мультымедыйных матэрыялаў.

Сумесная праца НББ і іншых бібліятэк нашай краіны дазволіць на ўзаемавыгаднай аснове сфарміраваць падпіску на электронныя інфармацыйныя рэсурсы і будзе садзейнічаць арганізацыі інфармацыйнай прасторы Беларусі.

Кантакты:

Загадчык аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Лапо Вадзім Пятровіч.
Тэлефон: (8 017) 293 29 26.

Загадчыца сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў Снігірова Алена Фёдараўна.
Тэлефон: (8 017) 293 27 51.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам