ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дакументы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у фондах бібліятэкі: як знайсці і замовіць
15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь

Віншаванне міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара

Віншаванне міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара
Іншыя Навіны

Дарагія сябры!

3 душэўнай цеплынёй i сардэчнай прыязнасцю віншую Вас з нагоды Дня бібліятэк Беларусі!

Выдатна, што у краіне ёсць свята, якое ўжо амаль 20 гадоў з’яўляецца важнай падзеяй у культурным i грамадскім жыцці рэспублікі i сведчыць аб увазе дзяржавы да працы бібліятэкараў, чые прафесіяналізм, вопыт, самааддача, творчая энергія i вернасць свайму прызванню выклікаюць бязмерную павагу.

Ажыццяўленне на рэспубліканскім узроўні паслядоўнай бібліятэчнай палітыкі прадугледжвае аснашчэнне бібліятэк навейшым інжынерным i тэхналагічным абсталяваннем, прыняцце нарматыўных прававых дакументаў, што забяспечваюць іх дзейнасць у сучасных эканамічных i сацыякультурных умовах, фінансаванне бібліятэчных устаноў у рамках дзяржаўных i галіновых праграм, якія рэалізуюцца ў Беларусі на рэспубліканскім i мясцовым узроўнях.

У бягучым годзе бібліятэкі зрабілі новыя крокі ў сваім развіцці: аб’явілі аб новых цікавых сэрвісах i магчымасцях, перайшлі на больш якасны ўзровень абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў, зрабілі магчымым актыўнае спажыванне інфармацыйных рэсурсау i паслуг.

Прыміце словы ўдзячнасці за ваша ўменне адказваць сучасным выклікам, уласцівыя вам крытычнае мысленне i крэатыўнасць, здольнасць усебакова аналізаваць сітуацыю i быць запатрабаванымі ва ўмовах імклівага грамадскага развіцця.

Добрага здароўя, цудоўнага настрою, сямейнага дабрабыту, невычарпальных сіл i энергіi для засваення новых прафесійных гарызонтаў, творчых перамог i далейшых здзяйсненняў на карысць Беларусі!

Ю.П. Бондар

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам