ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”
Міфічныя лабірынты Усевалада Швайбы (+відэа)

V Шчорсаўскія чытанні

V Шчорсаўскія чытанні
Іншыя Навіны

10–11 чэрвеня ў Наваградскай раённай бібліятэцы адбыліся V Шчорсаўскія чытанні. Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у  навукова-практычным форуме.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, аддзел культуры Наваградскага раённага выканаўчага камітэта, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.

Праграма чытанняў была насычанай і цікавай,  уключала даклады па даследаванні беларускіх кніжных помнікаў, а таксама адлюстроўвала стан і перспектывы працы публічных бібліятэк Гродзеншчыны, актуальныя пытанні бібліятэчнай справы.

У Шчорсаўскіх чытаннях прымалі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі, якія выступілі з навукова-метадычнымі дакладамі:

  • Суша Аляксандр, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай і выдавецкай дзейнасці,
    “Шчорсаўская бібліятэка Храптовічаў: шляхі вяртання”;
  • Карнілава Таццяна, загадчыца сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства,
    “Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь”;
  • Сапега Таццяна, загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства,
    “Кнігі, выдадзеныя ў Наваградку ў першай палове ХХ стагоддзя”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам