ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілей адзначае аўтар самых жыццесцвярджальных у беларускай літаратуры твораў
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы генеральны дырэктар

Узнагароджаны пераможцы конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”

Узнагароджаны пераможцы конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
Іншыя навіны

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у музеі кнігі адбылося цікавае і яркае мерапрыемства – урачыстае адкрыццё выставы “Малады беларускі экслібрыс” і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу экслібрысаў.

Стварыць кніжны знак – няпростая задача, але юныя мастакі і кнігазнаўцы выдатна справіліся. На выставе прадстаўлены больш за 170 творчых работ – экслібрысы, створаныя юнымі талентамі! Конкурс прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя музея кнігі. У ім узялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў.

Партнёрам праекта стала кампанія OZ, якая падрыхтавала памятныя падарункі для пераможцаў.

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў конкурсу і гасцей выступілі: намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, бібліяфіл, калекцыянер гравюр і экслібрысаў Алег Судлянкоў, мастак і педагог Юлія Шаціла.

Галоўным сюрпрызам стала экспазіцыя ў музеі кнігі, дзе прадстаўлены творчыя працы ўдзельнікаў конкурсу.

Экслібрысы з’яўляюцца адначасова кнігаўладальніцкімі знакамі і творамі мастацтва. Юныя мастакі прадумвалі сюжэты, ідэі і малявалі кніжныя знакі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце. Работы атрымаліся розныя і ўсе дзівосныя і індывідуальныя!

Аўтарытэтнае журы выбрала пераможцаў у конкурсе на стварэнне экслібрысаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і музея кнігі.

Экслібрысы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
узроставая катэгорыя 6–11 гадоў

1-е месца
Платаненкава Соф’я, 11 гадоў
Дзіцячая мастацкая школа № 3 г. Мінска
Кіраўнік Шаціла Юлія Уладзіміраўна

2-е месца
Грыневіч Сафія, 11 гадоў
Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, аб’яднанне па інтарэсах “Узорная студыя выяўленчага мастацтва”
Кіраўнік Зуброў Анатоль Рыгоравіч

3-е месца
Гарэлава Паліна, 10 гадоў
Дзіцячая мастацкая школа № 3 г. Мінска
Кіраўнік Шаціла Юлія Уладзіміраўна

узроставая катэгорыя 12–16 гадоў

1-е месца
Фядковіч Вікторыя, 16 гадоў
Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Целяханы

2-е месца
Хмыльніна Варвара, 13 гадоў
Сярэдняя школа № 196 г. Мінска, аб’яднанне па інтарэсах “Маленькія чараўнікі”
Кіраўнік Кірнажыцкая Святлана Вітальеўна

3-е месца
Бунас Дар’я, 13 гадоў
Сярэдняя школа № 10 г. Брэста
Кіраўнік Сідарэнка Ігар Анатольевіч

3-е месца
Сіліч Ганна, 14 гадоў
Гімназія № 38 г. Мінска

Экслібрысы музея кнігі
узроставая катэгорыя 6–11 гадоў

1-е месца
Корнач Апалінарыя, 10 гадоў
Дзіцячая мастацкая школа № 1 імя В.К. Цвіркі г. Мінска
Кіраўнік Кошалева-Ліхота Марыя Аляксандраўна

2-е месца
Зарубайка Караліна, 10 гадоў
Сярэдняя школа № 196 г. Мінска, аб’яднанне па інтарэсах “Маленькія чараўнікі”
Кіраўнік Кірнажыцкая Святлана Вітальеўна

3-е месца
Улезка Ксенія, 11 гадоў
Ставоцкая сярэдняя школа Пінскага раёна

узроставая катэгорыя 12–16 гадоў

1-е месца
Гур’ева Арына, 12 гадоў
Дзіцячая мастацкая школа № 1 імя В.К. Цвіркі г. Мінска
Кіраўнік Чэпік Святлана Міхайлаўна

2-е месца
Андрос Ягор, 14 гадоў
Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, аб’яднанне па інтарэсах “Узорная студыя выяўленчага мастацтва”
Кіраўнік Зуброў Анатоль Рыгоравіч

3-е месца
Лянько Маргарыта, 15 гадоў
Дзіцячая мастацкая школа № 1 імя В.К. Цвіркі г. Мінска
Кіраўнік Кошалева-Ліхота Марыя Аляксандраўна

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам