ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча
Грыбная пара

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Дэбют”

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Дэбют”
Іншыя навіны

20 лістапада ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”.


Конкурс праводзіцца адміністрацыяй Першамайскага раёна горада Мінска ўжо ў 18-ты раз. У спаборніцтве могуць браць удзел людзі ўсіх узростаў. Сёлета канкурсантам прапанавалі выявіць свае творчыя здольнасці ў рамках трох тэм, адна з якіх – “Нам гэты мір завешчана берагчы” – стала найбольш папулярнай з прычыны 70-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Сярод удзельнікаў конкурсу, узнагароджаных дыпломамі і памятнымі падарункамі, былі вучні пачатковай школы і старэйшых класаў, таленавітыя супрацоўнікі Мінскага гадзіннікавага завода і работнікі ўніверсамаў, студэнты і аспіранты, пенсіянер і нават ваеннаслужачы.

З цёплымі пажаданнямі і сказанымі на будучае словамі павіншавалі ўдзельнікаў конкурсу члены журы – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных прэмій у галіне культуры, супрацоўніца часопіса “Вясёлка” Раіса Баравікова, галоўны рэдактар гэтага выдання, вядомы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін і паэтэса Валянціна Паліканіна.

Завяршылася сустрэча фатаграфаваннем прысутных і абмеркаваннем планаў на ўдзел у наступным конкурсе.

   

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам