ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Баранавічах
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Дэбют”

Адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча

Адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча
Іншыя навіны

27 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча “Нізка пачуццяў”.


У экспазіцыі прадстаўлены 30 акварэляў мастака, якія можна назваць творчымі пошукамі двух апошніх гадоў. Большасць твораў яшчэ ні разу не пакідала майстэрню. Мастак прапануе гледачам увайсці ў сааўтарства з ім, далучыцца да віртуальнага стварэння вобразных кампазіцый, атрымаць радасць у пачуццёвым адчуванні колеравай гармоніі, пошуках дынамічных лінейна-пластычных рухаў, непаўторных фактур.

Уладзімір Рынкевіч – прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Яго выстаўкі штогод уражваюць гледачоў на радзіме і ў замежжы. Творы мастака можна ўбачыць у шматлікіх мастацкіх музеях і галерэях Беларусі, у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Йорку, мастацкіх галерэях Расіі, Польшчы і Літвы.

З 28 лістапада ўваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам