20 красавіка ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь заслужаным людзям краіны.
Узнагароды ўручыў па даручэнні кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.
Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўныя служачыя, работнікі адукацыі, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі і іншых галін.
Удзельнікам урачыстага мерапрыемства былі ўручаны медалі “За працоўныя заслугі”, медаль Францыска Скарыны; выказана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.