4 жніўня ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь заслужаным людзям краіны.
Узнагароды ўручыў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.
Медалі “За працоўныя заслугі” і медалі Францыска Скарыны атрымалі работнікі жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, транспартнай галіны, адукацыі, навукі, спорту, аховы здароўя.