ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Крыніца ведаў: імёны і падзеі
У Бішкеку пачаў працу міжнародны форум, прысвечаны памяці Чынгіза Айтматава

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Чынгізу Айтматаву

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Чынгізу Айтматаву
Іншыя Навіны

12 снежня ў бібліятэцы адбыўся кінапаказ фільма “Першы настаўнік”, а таксама адкрыліся фотавыстава і кніжная выстава-прагляд, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава, вядомага і ўшанаванага ва ўсім свеце пісьменніка.

Чынгіз Айтматаў увайшоў у гісторыю як вялікі пісьменнік і філосаф сучаснасці, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё сусветнай, савецкай і нацыянальнай кыргызскай культуры, літаратуры і мастацтва. Яго творы перакладзены больш чым на 170 моў свету і выдадзены ў 128 краінах агульным тыражом больш за 100 млн экзэмпляраў. Чынгіз Тарэкулавіч неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. У ЮНЕСКА яго кнігі лічацца самымі чытэльнымі ў свеце пасля кніг Уільяма Шэкспіра і Льва Талстога.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выставу-прагляд пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова.  У яе фондах – больш за 140 кніг Чынгіза Айтматава, выдадзеных з 1958 года да сучаснасці. У экспазіцыі прадстаўлены раманы, аповесці і апавяданні, п’есы, публіцыстыка, крытычныя матэрыялы, напісаныя Айтматавым. У ліку найбольш значных выданняў – Поўны збор твораў пісьменніка ў 10-ці тамах, які ўбачыў свет у 2018 годзе. Таксама прадстаўлены выданні яго твораў на кыргызскай, англійскай і нямецкай мовах.

У фондах бібліятэкі захоўваецца больш за 250 выданняў крытычнай літаратуры пра Чынгіза Айтматава. У ліку прадстаўленых на выставе матэрыялаў – навуковыя, навукова-папулярныя, метадычныя выданні, у якіх даследуюцца розныя грані творчасці пісьменніка.  

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбол Султанбаеў, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам