ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першае слова ў кожным лёсе
Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня бібліятэк

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк
Іншыя навіны

12 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк.


Па традыцыі ў канферэнц-зале бібліятэкі адбылася святочная цырымонія ўручэння прэміі “Крышталь душы” па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства, а на плошчы каля помніка Ф. Скарыне прайшоў урачысты мітынг.

На ўручэнні прэміі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выступіў з прывітальным словам, павіншаваў калектыў з прафесійным святам, а таксама адкрыў урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу. Самыя дастойныя супрацоўнікі, чые прафесійныя якасці, кампетэнтнасць і працавітасць павышаюць прэстыж абранай прафесіі, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

У намінацыі “За вернасць прафесіі” ўзнагароджана бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў Валянціна Ярмішкіна, 50 гадоў працоўнай дзейнасці якой спаўняецца сёлета.

Загадчыцу сектара аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Тамару Багрыцэвіч, загадчыцу аддзела вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў Ларысу Бушыла, загадчыцу сектара аддзела кнігазахавання Эліну Леўчанка, загадчыцу сектара аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Наталлю Шамко, загадчыцу сектара аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Алену Якавенка і загадчыка аддзела абслугоўвання цеплатэхнічнага і сантэхнічнага абсталявання Анатоля Яцушкевіча ўшанавалі ў намінацыі “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”.

Званне “Лепшы па прафесіі” атрымалі галоўны бібліёграф аддзела індэксавання дакументаў Кацярына Дабравольская, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Алена Касінская, вядучы інжынер-праграміст выдавецкага аддзела Дзяніс Макарэвіч, вядучы мастак выдавецкага аддзела Надзея Скарынка, галоўны бібліятэкар аддзела захавання часопісаў і выданняў з працягам Галіна Смаляга, вядучы інжынер дыспетчарскага аддзела Генадзь Сарокін і намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела Вольга Шацко.

Дыплом “За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы” быў уручаны галоўнаму бібліёграфу аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Вользе Сабалеўскай.

Традыцыйна ў рамках святочнай цырымоніі віталі і маладых спецыялістаў, якія прыйшлі ў Нацыянальную бібліятэку з розных навучальных устаноў. У намінацыі “Лепшы малады спецыяліст” перамагла метадыст аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Вольга Бай.

Для гасцей на свяце выступілі “містэр акардэон” – Ігар Квашэвіч, выхаванцы харэаграфічнай школы № 1 г. Мінска Вераніка Хляўненка і Ягор Круг, іншыя артысты. Упрыгожаннем цырымоніі стала выступленне супрацоўнікаў бібліятэкі Наталлі Жывалкоўскай і Віктара Літошыка з лірычнай кампазіцыяй пра восень.

Дзякуючы пазітыўнаму тону мерапрыемства, які задалі вядучыя – супрацоўніца бібліятэкі Вольга Бай і шоумэн Іван Вабішчэвіч, – святочная сустрэча прайшла ў добразычлівай і цёплай атмасферы.

Па заканчэнні цырымоніі ўсе госці ўзялі ўдзел ва ўрачыстасці каля помніка Ф. Скарыне. З прывітальнымі словамі выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. Вядучы зачытаў віншаванне ад старшыні цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталлі Аўдзеевай. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўручыў маладым спецыялістам “Прафесійны кодэкс”, пасля чаго маладыя людзі ўсклалі кветкі да помніка Ф. Скарыне.

12 верасня адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня бібліятэк. Сустрэча была арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь і прысвечана папулярызацыі чытання сярод беларускіх грамадзян.

З нагоды Дня бібліятэк Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг выставак. У музеі кнігі можна наведаць экспазіцыю “Бібліятэка ў часе і прасторы”, на якой галоўнымі экспанатамі сталі гравюры старадрукаваных выданняў XV–XVIII стст. У кальцавым калідоры 2-га паверха размешчана тэматычная кніжная выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з навуковымі і вучэбнымі выданнямі па гісторыі бібліятэк, інавацыях у бібліятэчным абслугоўванні і г.д. У галерэі “Ракурс” адкрылася II Рэспубліканская выстаўка мастацкай творчасці бібліятэкараў “Сам сабе мастак”. Работы, выкананыя таленавітымі супрацоўнікамі беларускіх бібліятэк, можна ўбачыць да 20 кастрычніка 2013 г.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам