ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка, прысвечаная італьянскаму картографу Дж. Рыцы-Дзаноні
Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі прысвечана М. Багдановічу

Удзел бібліятэкі ў XIX Дні беларускага пісьменства

Удзел бібліятэкі ў XIX Дні беларускага пісьменства
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, якія ладзіліся 3–4 верасня ў г. Ганцавічы.


З нагоды свята Нацыянальная бібліятэка выступіла як вядучая ўстанова ў галіне бібліятэка- і кнігазнаўства, збіральніца і захавальніца гісторыка-культурных каштоўнасцей і духоўнай спадчыны нашага народа, сацыякультурны, а таксама метадычны і каардынацыйны цэнтр, папулярызатар беларускай культуры і літаратуры. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў.

Да навукова-практычнай канферэнцыі “Ганцавіцкія чытанні – 2011” (3 верасня 2011 г.) М.Г. Пшыбытка, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтавала даклад “Дзіцячае чытанне: сучасны стан і тэндэнцыі развіцця”, ў якім зрабіла аналіз сучаснага стану чытання дзяцей і падлеткаў, а таксама прапанавала шляхі яго падтрымкі і развіцця, у тым ліку праз распрацоўку дзяржаўнай праграмы.

Мясцовыя жыхары і госці г. Ганцавічы мелі ўнікальную магчымасць ўбачыць беларускія старадрукі XVIІ–XVIII стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на выстаўцы “Кніга Беларусі: повязь часоў”.

Сімвалам беларускага друку і гісторыі беларускай кнігі стала кніга першадрукара Францыска Скарыны (на выстаўцы дэманстраваўся муляж “Кнігі Быцця” (Прага, 1518) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь). Творчасць Францыска Скарыны, славутага дзеяча беларускай, славянскай і сусветнай культуры, аказала вялікае ўздзеянне на развіццё беларускай мовы, літаратуры і кнігадрукавання. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адзінай у краіне захавальніцай найкаштоўнейшага скарбу беларускай культуры – выданняў Францыска Скарыны: 10 выпускаў Бібліі (у шасці аправах), выдадзеных у Празе ў 1517–1519 гг.

На выстаўцы былі прадстаўлены дзесяць старадрукаў беларускіх друкарняў XVIІ–XVIII стст. Найбольш старажытны – кніга XVIІ ст. “Новый Завет” (1652), выдадзеная ў Куцеінскай друкарні, якая з’яўлялася на той час цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. З кірылічных старадрукаў дэманстраваліся таксама кнігі, выдадзеныя ў Вільні, Гродна, Магілёве і Супраслі. На польскай і лацінскай мовах былі прадстаўлены старадрукі Нясвіжскай і Полацкай друкарняў.

Кніжная выстаўка “Народны настаўнік” была прысвечана творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, творы якога вучаць жыць, працаваць, любіць чалавека і Радзіму. Якуб Колас пакінуў вялікую літаратурную спадчыну. Ён быў выдатным майстрам ва ўсёй сваёй шматграннай творчасці: найталенавіцейшым паэтам, празаікам, драматургам, клапатлівым настаўнікам па прафесіі і адукацыі, мастаком-выхавальнікам па характары свайго даравання.

Экспазіцыя налічвала каля 50 выданняў найбольш значных твораў класіка, якія друкаваліся з 1910 па 2011 г. і закранулі амаль усе гістарычна-адметныя перыяды гэтага стагоддзя. Асаблівую ўвагу арганізатары дадзенай выстаўкі засяродзілі менавіта на дарэвалюцыйным часе, калі выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі К.М. Міцкевіч пачаў працаваць настаўнікам у вёсцы Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), і даваенным перыядзе творчасці пісьменніка, калі былі задуманы, створаны і ўпершыню пабачылі свет яго самыя вядомыя творы.

Адбылася прэзентацыя мультымедыйнага выдання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Паэт красы і гармоніі”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча – класіка беларускай літаратуры, выдатнага паэта, перакладчыка і публіцыста.

Электроннае выданне ўключае вялікі аб’ём бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай, графічнай і гукавой інфармацыі, звязанай з імем і творчасцю М. Багдановіча.

Інфармацыя сістэматызавана і прадстаўлена ў 4-х раздзелах:

  • Творчая спадчына М. Багдановіча.
  • Літаратура пра жыццё і творчасць.
  • М. Багдановіч у мастацтве і мастацкай літаратуры.
  • Ушанаванне памяці М. Багдановіча.

Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Брэсцкай вобласці Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў дар 70 экзэмпляраў друкаваных дакументаў, сярод якіх маляўнічыя альбомы і цікавыя кнігі па гісторыі і сучасным стане Рэспублікі Беларусь, беларускай культуры і літаратуры, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па эканоміцы, юрыспрудэнцыі, мовазнаўстве, псіхалогіі, міжнародных адносінах і інш.

Чытайце таксама:
Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысвечана М. Багдановічу

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам