ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – 100 гадоў: адкрыўся міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў XXVI Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў XXVI Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі
Іншыя навіны

15 верасня ў рамках IX Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечанага 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбыўся XXVI Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ).

У пасяджэнні ўзялі ўдзел кіраўнікі і вядучыя спецыялісты нацыянальных і дзяржаўных бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.

Удзельнікі сходу абмеркавалі бягучую дзейнасць БАЕ, кадравыя пытанні і рэалізацыю сумесных ініцыятыў у найбліжэйшыя гады. З мэтай развіцця агульнай культурнай прасторы бібліятэк дзяржаў – удзельніц СНД калегі абмеркавалі таксама праект “Залатая калекцыя Еўразіі”, зацвердзілі заснаванне грамадскай узнагароды БАЕ і прынялі перспектыўны план развіцця БАЕ на перыяд 2023–2025 гадоў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам