ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў XXVI Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі
Віншаванне са 100-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – 100 гадоў: адкрыўся міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – 100 гадоў: адкрыўся міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

15 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны адбылося ўрачыстае адкрыццё IX Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечанага 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адкрыла мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. З прывітальнымі словамі выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Васіль Гурскі, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” Вадзім Дуда, в.а. генеральнага дырэктара Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына Юрый Носаў, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня Савета грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” Уладзімір Кулажэнка, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Корсакава.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) Барбара Лізон, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Кітая Ксён Хуамінг і выканаўчы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Катара Тан Х’юісм накіравалі відэазвароты, у якіх цёпла павіншавалі калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі са знамянальнай датай і пажадалі далейшага росквіту, новых праектаў, перамог і здзяйсненняў.

kangres_2.jpg

На пленарным пасяджэнні кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, вядучых навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк абмяркоўваюць тэму кангрэса 2022 года – “Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця”. Усяго ў працы форуму бяруць удзел больш за 450 дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа – Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

У праграме першага дня секцыйныя пасяджэнні, выстава выдавецкай прадукцыі, электронных інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў, XXVI Агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў міністэрствамі і ведамствамі, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, уручэнне ўзнагарод XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, цырымонія гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь “100 гадоў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”, урачыстае пасяджэнне і канцэртная праграма.

16 верасня ў рамках кангрэса адбудуцца секцыйныя пасяджэнні і семінар “Пазабюджэтная дзейнасць у сацыякультурнай сферы”, дыскусійная пляцоўка “Электронныя рэсурсы: адкрыты дыялог бібліятэк і выдаўцоў”.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Далучайцеся да трансляцыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам