ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала кітайская парламенцкая дэлегацыя
Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся два міжнародныя пасяджэнні

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся два міжнародныя пасяджэнні
Іншыя навіны

28 мая 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся трэцяе пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельнікц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і адзінаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі пры Інтэграцыйным Камітэце Еўразійскай эканамічнай супольнасці.


У гэтых мерапрыемствах міжнароднага характару прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў юстыцыі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Арменія, Старшыня Эканамічнага Суда СНД, прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый.

Падчас пасяджэнняў Саветам міністраў юстыцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў прававой сферы на прасторы СНД і ЕўрАзЭС, у прыватнасці, пытанні гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў у сферы адвакацкай дзейнасці. Падчас пасяджэння таксама быў падпісан Дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Правядзенне пасяджэнняў саветаў міністраў юстыцыі СНД і ЕўрАзЭС спрыяе развіццю больш цеснага супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД і ЕўрАзЭС, а таксама максімальна магчымым забеспячэнню абароны праў грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам