ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся два міжнародныя пасяджэнні
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва
Іншыя навіны

31 мая 2008 года на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ «Ратамка» адбылася 2-я летняя Рэспубліканская галіновая cпартакіяда работнікаў культуры і мастацтва.



Спартакіяда праводзілася ў рамках Года здароўя з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання работнікаў галіны. У ёй прынялі ўдзел каманды абласцей Беларусі, горада Мінска, рэспубліканскія арганізацыі Міністэрства культуры.

Па выніках спаборніцтваў Нацыянальная бібліятэка заваявала 2-е агульнакаманднае месца. У асабістым першынстве – 1-е месца па гіраваму спорту, 1-е месца па настольным тэнісе (жанчыны), 4-е месца па дартсе (жанчыны), 5-е месца па настольным тэнісе (мужчыны), 3-е агульнакаманднае месца па валейболе і 4-е агульнакаманднае месца па міні-футболе.

Разам з нашымі спартсменамі на свята прыбыла і каманда балельшчыкаў. Дзякуем ім за падтрымку!

Падчас спартакіяды праходзіла канцэртная праграма з удзелам вядомых беларускіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

Віншуем каманду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і жадаем ёй далейшых спартыўных перамог!!!

 

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам