ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На творчай сустрэчы “Апантаны Бацькаўшчынай” з 90-годдзем павіншавалі акадэміка Радзіма Гарэцкага
Ну як там у свеце? – Неспакойна

У Магілёўскай абласной бібліятэцы прэзентавалі факсіміле 400-гадовага “Буквара”

У Магілёўскай абласной бібліятэцы прэзентавалі факсіміле 400-гадовага “Буквара”
Іншыя навіны

12 снежня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання першага на тэрыторыі Усходняй Еўропы “Буквара”, які пабачыў свет у 1618 годзе.

Выданне “Буквара” ў гэтым годзе было не выпадковым – першая ў свеце кніга, якая мела менавіта такую назву, была выпушчана ў 1618 годзе брацкай друкарняй Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе (сучасны г. Вевіс каля Вільнюса).

На прэзентацыі 400-гадовага “Буквара” намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша падрабязна распавёў пра гістарычныя ўмовы з'яўлення “Буквара” на нашых землях, пра акалічнасці яго перавыдання ў наш час. Напрыканцы імпрэзы ён перадаў у дар асобнікі факсіміле Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, публічным бібліятэкам, установам адукацыі і музеям Магілёўскай вобласці, Бабруйскай і Магілёўскай епархіям Беларускай праваслаўнай царквы.

Да нашага часу захавалася толькі два асобнікі “Буквара” – адзін з іх захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, а другі з'яўляецца ўласнасцю Бібліятэкі Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі. Пасля навуковага даследавання і перамоў з кіраўніцтвам брытанскай бібліятэкі, быў атрыманы дазвол на выданне факсімільнай версіі.

Партнёрамі па факсімільным ўзнаўленні найстарэйшага “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам