ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Паэзія кропак... Багдановіч
Навука ў інтарэсах міру і развіцця

У гасцях у дачкі пісьменніка Яна Скрыгана

У гасцях у дачкі пісьменніка Яна Скрыгана
Іншыя навіны

Працягваем серыю цікавых навін пра падзеі сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, у якой мы распавядаем пра каштоўныя выданні і дакументы, цікавыя сустрэчы, дзейнасць даследчыкаў праекта.

Зусім мала часу застаецца да юбілею яшчэ аднаго сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, выдатнага пісьменніка Яна Скрыгана (1905–1992). 16 лістапада мы будзем адзначаць яго 115-годдзе, да гэтай даты плануецца адкрыццё віртуальнага раздзела, прысвечанага юбілею пісьменніка, у межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, а таксама правядзенне літаратурнага вечара “Кругі лёсу Яна Скрыгана”, які адбудзецца 12 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Пры працы над раздзелам узнікла праблема, якую мы не маглі вырашыць без спадчынніка пісьменніка. Згодна з аўтарскімі правамі, якія не дазваляюць на працягу 50 гадоў размяшчаць поўныя тэксты кніг пісьменніка ў вольным доступе без аўтара ці яго нашчадкаў, пачаліся пошукі выйсця. Дзякуючы гісторыка-краязнаўчаму музею “Бацькаўшчына” ў а.г. Камень на Капыльшчыне, дзе размешчана экспазіцыя, прысвечаная пісьменніку, мы выйшлі на сувязь з Галінай Іванаўнай Скрыган. Гэтым летам быў падпісаны з ёю аўтарскі дагавор, які даў магчымасць размясціць кнігі Яна Скрыгана, а таксама аўтарскія артыкулы самой Галіны Іванаўны ў межах праекта. Укладальніца кніг самога пісьменніка, успамінаў пра яго: “Ян Скрыган ва ўспамінах” (2010), “Сэрцу горкая далячынь” (2013), “Добра, што я іх ведаў” (2014) – да 115-годдзя бацькі актыўна працавала над выхадам “Фоталетапісу з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), які яна прэзентуе ў бібліятэцы на мерапрыемстве. Дзякуючы гэтаму выяўленчаму матэрыялу, пачалася праца над фотагалерэяй пісьменніка і падраздзелам праекта, прысвечаным ушанаванню памяці аўтара.

Напярэдадні мерапрыемства адбылася сустрэча з Галінай Скрыган, якая рыхтуецца шырока адзначыць юбілей бацькі не толькі ў НББ, але і ў бібліятэцы імя Маякоўскага ў Мінску. Цікава наведваць тыя мясціны, якія дыхаюць успамінамі пра пісьменніка. На кватэры ў дачкі пісьменніка асобныя куточкі з фотаздымкамі аўтара, яго асабістымі рэчамі і самаробнымі вырабамі, створанымі яго рукамі. Асабліва хацелася пабачыць знакамітыя кіёчкі Яна Скрыгана, якія ён выразаў сам.

Jan-Skryhan-1.jpg
Куток Яна Скрыгана на кватэры Галіны Іванаўны Скрыган

Jan-Skryhan-2.jpg
Фотаздымкі на сцяне ў кватэры Г. Скрыган

Цікавыя рэчы пра пісьменніка з вуснаў самой Галіны Іванаўны робяць яго зразумелым і такім звычайным. Напрыклад, аказалася, што спіна Скрыгана заўсёды была роўная, яму не патрабавалася кіёчка. Але ён выразаў іх, аздабляючы спецыяльнымі скуранымі завязкамі, каб зручна было хадзіць. Гэта была дань модзе, якой прытрымліваўся ён разам з П. Броўкам. І было смешна, калі ў транспарце яму вызвалялі месца, гледзячы на кіёчак у яго руцэ.

Jan-Skryhan-3.jpg
Знакамітыя кіёчкі Я. Скрыгана,
якія захоўваюцца і ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Бацькаўшчына” (а.г. Камень на Капыльшчыне)

Шмат цікавага расказала Галіна Іванаўна пра свайго бацьку, пра сваю падрыхтоўку да юбілеяў, якія яна адзначае кожныя 5 гадоў. Праходзілі яны ў розных месцах: Доме літаратараў, а.г. Камень, літаратурным музеі М. Багдановіча. І гэта заўсёды вялікія мерапрыемствы, якія збіраюць сяброў, пісьменнікаў, музейшчыкаў і бібліятэкараў, якія захоўваюць памяць пра Яна Скрыгана. І з кожным разам больш людзей прыходзіць і прыязджае, памятаючы шчырую і вельмі адкрытую душу яго дачкі, якая заўсёды гатова падзяліцца ўспамінамі пра свайго вядомага бацьку.

Быў адкрыты да людзей і сам пісьменнік, што перадалася і яго дачцэ:

“Наогул, мне шанцавала на добрых людзей. Былі і дрэнныя, але яны неяк скора забываліся. Можа, такая ўласцівасць чалавечай памяці, што благога яна доўга не хоча трымаць”.

Ян Скрыган

Сачыце за навінамі, вас чакае яшчэ шмат цікавага!

Фота Таццяны Лаўрык

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Экскурсія для Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

1 Сне 2023

30 лістапада па запрашэнні першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Нацыянальную бібліятэку наведалі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ наведалі бібліятэку

30 Ліс 2023

30 лістапада адбылася сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з выпускнікамі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка віншуе са 100-годдзем літаратурнага аб’яднання “Маладняк”!

1 Сне 2023

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам