ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Рукатворная прыгажосць
У гасцях у дачкі пісьменніка Яна Скрыгана

Паэзія кропак... Багдановіч

Паэзія кропак... Багдановіч
Іншыя навіны

Інклюзіўны арт-праект мастака Васіля Зянько “Паэзія кропак... Багдановіч” адкрыецца 6 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску.

Карціны Васіля Зянько ўяўляюць сабой арганічны сінтэз жывапісу і паэзіі. Для кожнага твора ў якасці літаратурнай асновы ўзяты ўрыўкі з вершаў Максіма Багдановіча, у тым ліку са зборніка “Вянок”. Ва ўсіх працах у верхнім левым куце размешчаны ўрыўкі з вершаў паэта, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе выступаючых мазкоў-кропак) з захаваннем міжнародных стандартаў.

Арт-праект здымае межы ў доступе для людзей са слабым зрокам да твораў мастацтва – гэта важны крок на шляху да стварэння безбар’ернага асяроддзя ў Беларусі.

Васіль Зянько скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ён з’яўляецца старшынёй секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, членам Беларускага саюза дызайнераў. З 1995 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Мастак рэалізаваў каля 20 персанальных арт-праектаў у Беларусі, Расіі і Польшчы. Творы Васіля Зянько знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску, Музеі сучаснага рускага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША), а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Польшчы, Турцыі, Францыі.

Наведаць праект можна да 3 снежня.

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам