ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”
У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

У бібліятэцы прайшоў семінар для журналістаў

У бібліятэцы прайшоў семінар для журналістаў
Іншыя навіны

29 верасня на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі прайшоў навучальны семінар Школы журналістыкі “Комсомольской правды” для беларускіх журналістаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прафесійныя беларускія журналісты і расійскія медыяэксперты. Спікерам на мерапрыемстве выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.

Zurnalistyka-2.jpg

Праграма медыядня была насычанай і ўключала работу сесій і майстар-класы. Мадэратарам выступіла заслужаны журналіст Расійскай Федэрацыі Галіна Сапожнікава.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з вопытам работы з сучаснымі тэхналогіямі і трэндамі медыярэпарцёраў газеты “Комсомольская правда”, разгледзелі актуальныя пытанні развіцця журналістыкі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам