24 снежня ў канферэнц-зале адбыўся ранішнік “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза” для дзяцей супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі і выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска”.
Перад спектаклем дзяцей чакала забаўляльна-гульнявая праграма з удзелам казачных герояў, парадам навагодніх касцюмаў і, вядома ж, карагодам вакол ёлкі.
Пасля малышы перанесліся ў магічную школу і сталі сведкамі дзіўных прыгод. Разам з героямі казкі гледачы прайшлі праз няпростыя выпрабаванні, дзякуючы якім было нескладана здагадацца, што цяжкасці дапамогуць пераадолець не толькі цуды, але і дабрыня, смеласць і сапраўднае сяброўства.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.