ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшоў навагодні ранішнік
Чалавек з Вялiкага Бору

Вытворчая практыка будучых бібліятэкараў

Вытворчая практыка будучых бібліятэкараў
Іншыя навіны

З мэтай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне культуры, у адпаведнасці з дамовай на праходжанне практыкі паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, бібліятэка штогод прымае на сваёй базе студэнтаў для праходжання практыкі.

З 11 лістапада па 20 снежня праходзіла вытворчая практыка студэнтаў трэцяга курса БДУКМ па спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Падчас практыкі студэнты азнаёміліся з працай 15 аддзелаў і іх сектараў. Тэарэтычныя веды, атрыманыя студэнтамі за тры гады навучання ва ўніверсітэце, знайшлі адлюстраванне ў практычнай дзейнасці.

Будучыя спецыялісты азнаёміліся з працэсамі камплектавання фондаў, бібліяграфічнай апрацоўкі і індэксавання дакументаў, вядзення базы даных аўтарытэтных запісаў, кнігазахавання, захоўвання спецыялізаваных фондаў, рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў, карпаратыўнага ўзаемадзеяння, даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, бібліятэчнага абслугоўвання, абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі і афіцыйнымі дакументамі, вядзеннем запісу карыстальнікаў і іх інфармаваннем. Студэнты таксама азнаёміліся з работай аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў, сацыякультурнага цэнтра.

Нягледзячы на непрацяглы перыяд, кіраўнікі практыкі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прыклалі максімум намаганняў, каб у поўнай меры перадаць назапашаны вопыт. Атрыманыя веды і навыкі будуць садзейнічаць падрыхтоўцы будучых высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам