ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адзначайце Міжнародны дзень дарэння кніг разам з бібліятэкай!
Выдатны майстар пейзажнага жывапісу

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання "Бренды Беларуси"

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання "Бренды Беларуси"
Іншыя навіны

14 лютага, у Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day), у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі “Бренды Беларуси”.

Унікальнае выданне прэзентуе 100 значных, маштабных і паспяховых брэндаў нашай краіны. Кожнаму з іх прысвечана 6–12 старонак з інфармацыяй пра гісторыю брэнда, яго развіццё, дасягненні і найбольш значную прадукцыю. Гэтая кніга дэманструе шматграннасць і патэнцыял эканомікі Беларусі на прыкладах эфектыўных брэндаў і іх паспяховых кейсаў у самых розных сферах. 100 яркіх гісторый, сабраных у адным выданні, – відавочнае сведчанне таго, што “Зроблена ў Беларусі” – гэта сінонім якасці, крэатыўнасці, адказнага падыходу да спажыўцоў і паказчык паспяховасці беларускіх прадпрыемстваў і брэндаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Дзмітрый Краскоўскі, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, дырэктар ТАА “РэнесансПаблішынг” Уладзімір Пілат, кліенты праекта – прадстаўнікі прадпрыемстваў “Амкадор”, “Атлант”, “Белтэлекам”, Белкамунмаш, “Камунарка”, “Мінск-Крышталь”, МАЗ, МТЗ, “ПАТИО”, “Стравіта”.

У рамках прэзентацыі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перадалі ў дар экзэмпляры выдання “Бренды Беларуси”, якое стане каштоўным папаўненнем калекцыі галоўнай бібліятэкі краіны.

Госці мерапрыемства маглі азнаёміцца з выставай-праглядам выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яны адлюстроўваюць гісторыю, дасягненні і сучасны ўзровень беларускіх брэндаў, прадстаўленых у кнізе. Сярод кніг – юбілейныя і навукова-папулярныя выданні, манаграфіі, фотаальбомы і буклеты.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам