ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі анлайн
Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі даследавання Берасцейскай Бібліі

Цытаты Уладзіміра Караткевіча

Цытаты Уладзіміра Караткевіча
Іншыя навіны

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Разам з дзеткамі цытуем аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

У межах “Клуба кніжных прафесараў” у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй дзеткам прапануецца выканаць творчае заданне дыстанцыйна і стварыць плакаты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча.

Цытата – гэта даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту, якая перадае сутнасць твора ў кароткай форме. Яна лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць. Для афармлення тэксту трэба прадумаць яго размяшчэнне, колер і шрыфт.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адабрала самыя яркія цытаты з твораў пісьменніка.

  • Быў. Ёсць. Буду!

  • На Беларусі Бог жыве!

  • Той, хто кахае – бессмяротны!

  • Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.

  • Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва – свет зробіцца светам дзіваў.

  • Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто – і тады пераможаш!

  • Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,
    Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

  • Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі!

Karatkevich-1.jpg

Плакат – гэта зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне. Ён павінен быць добра бачны на адлегласці і зразумелы гледачу. Для стварэння плаката можна выкарыстаць малюнкі пісьменніка. Уладзімір Караткевіч ужо з дзяцінства пісаў апавяданні, вершы і аздабляў іх малюнкамі. Пазней ён маляваў у лістах да сяброў, на палях рукапісаў, у нататніках і канспектах лекцый. Мастацкая спадчына Караткевіча змяшчае партрэтныя замалёўкі, сяброўскія шаржы, аўташаржы, малюнкі на гістарычныя тэмы. Усе яны выкананы алоўкам альбо чарнілам. Праз малюнкі пісьменніка асабліва выяўляюцца асоба творцы, яго ўнутраны свет.

Karatkevich-2.jpg

Малюнкі пісьменніка захоўваюцца ў фондах Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама ў прыватных архівах. Малюнкі друкаваліся і іх можна паглядзець у наступных кнігах:

  • Свет вачыма Караткевіча : (малюнкі, аўтапартрэты, карыкатуры, шаржы) : [зборнік / укладальнікі: В. Сіднякова і інш.]. – Орша : Аршанская друкарня, 2006. – 115, [1] с.
  • Караткевіч, Уладзімір Сямёнавіч. Збор твораў : у 25 т. / Уладзімір Караткевіч ; [прадмова, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А. Вераб’я ; рэдкалегія: А. Бельскі і інш.] ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Філалагічны факультэт. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012 –. Т. 18 : Малюнкі [Выяўленчы матэрыял] / рэдактар тома Анатоль Верабей ; [падрыхтоўка малюнкаў і каментарыі М. Кенькі]. – 2019. – 509, [1] с. : іл., партр.

Скачаць прапанаваныя малюнкі можна тут.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам