ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект “Кнігі дзеткам”
Экскурсія, прысвечаная Кандрату Крапіве

Цырымонія ўручэння пашпартоў

Цырымонія ўручэння пашпартоў
Іншыя навіны

15 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ лепшым прадстаўнікам таленавітай моладзі Першамайскага раёна ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.


Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!” праводзіцца з 2004 года па ініцыятыве БРСМ і займае дастойнае месца сярод іншых рэспубліканскіх патрыятычных праектаў. Па традыцыі штогод цырымонія ўручэння пашпартоў прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта вельмі сімвалічна, таму што асноўнай мэтай акцыі з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё ўстойлівага жадання садзейнічаць працвітанню роднай краіны.

Пачалося святочнае мерапрыемства з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Падчас цырымоніі маладыя таленавітыя навучэнцы − удзельнікі і пераможцы шматлікіх конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў − атрымалі свае пуцёўкі ў дарослае жыццё. Галоўны дакумент уручылі юным грамадзянам ганаровыя госці: намеснік старшыні адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Алена Анатольеўна Асадчая і старшыня Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Людміла Пятроўна Мацюшкова. Алена Анатольеўна ў сваім выступленні падкрэсліла, што пашпарт – гэта гонар кожнага грамадзяніна за нашу краіну, у якой усе мы маем магчымасць мірна жыць і вучыцца. Асаблівыя словы падзякі яна выказала тым неардынарным асобам, якія вырашылі папоўніць рады БРСМ.

Ад імя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вучняў павіншаваў дэпутат Зыгмунд Антонавіч Валевач. “Вы – наша будучыня, тыя, хто будзе працягваць і зберагаць нашы традыцыі”, − адзначыў Зыгмунд Антонавіч у сваім віншаванні.

Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Наталля Уладзіміраўна Маркоўка і першы сакратар БРСМ Першамайскага раёна Алена Эдуардаўна Лісай уручылі актывістам членскія білеты БРСМ. Маладзёжная арганізацыя папоўнілася лепшымі прадстаўнікамі таленавітых навучэнцаў.

На цырымоніі таксама прысутнічалі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Ерамееўна Далгаполава, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Людміла Міхайлаўна Барысенка.

Напрыканцы цырымоніі ў выкананні Ігара Мураўкіна, пераможца раённага конкурсу патрыятычнай песні, прагучала песня “Званы”.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства для моладзі была арганізавана экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам