Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да сістэмы “Антыплагіят”.
Сістэма створана для выяўлення запазычанняў у навуковых работах і выкарыстоўваецца ў больш як 350 вядучых вышэйшых навучальных установах Расіі і краін СНД, дзе з’яўляецца неад’емнай часткай дзейнасці выкладчыкаў, студэнтаў, членаў дысертацыйнага савета, навуковых супрацоўнікаў, спецыялістаў рэдакцый і навуковых выдавецтваў.
Для атрымання лагіна і пароля, неабходных для ўваходу ў кабінет карыстальніка, калі ласка, звяртайцеся да дзяжурнага бібліятэкара.