ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пленэр-2015
Кніжніца тваёй мары

Тэставы доступ да Public.Ru

Тэставы доступ да Public.Ru
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да інтэрнэт-бібліятэкі СМІ Public.Ru.


Сёння фонды Public.Ru змяшчаюць:

  • больш за 100 млн артыкулаў рускамоўных СМІ;
  • больш як 15 тыс. СМІ: газет, часопісаў, інфармацыйных агенцтваў, інтэрнэт-выданняў, тэлеканалаў і радыёстанцый;
  • СМІ ўсіх рэгіёнаў Расіі і краін СНД, а таксама звыш дзесяці замежных дзяржаў;
  • звыш 85 тыс. новых дакументаў штодня;
  • графічныя малюнкі публікацый, фатаграфіі, дыяграмы і іншыя візуальныя матэрыялы друкаваных СМІ (па запыце);
  • архіўныя матэрыялы расійскіх СМІ з 1990 года;
  • доступ да свежых матэрыялаў цэнтральных СМІ к 9 гадзінам раніцы;
  • 100-працэнтная адпаведнасць электронных версій нумарам друкаваных выданняў цэнтральных газет і часопісаў.

Мова дакументаў – руская.

Доступ ажыццяўляецца з любой кропкі бібліятэкі, дзе ёсць інтэрнэт. Для доступу да БД неабходна атрымаць лагін і пароль у дзяжурнага бібліятэкара.

Тэставы доступ адкрыты да 27 лістапада 2015 г.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам