ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Лекцыя-прэзентацыя: бязмежныя магчымасці фартэпіяна
Інтэрпрэтацыя фактаў і непрыдуманыя магчымасці нон-фікшн

ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х: лекцыя Віктара Жыбуля

ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х: лекцыя Віктара Жыбуля
Іншыя навіны

25 красавіка адбылося чарговае мерапрыемства праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які ладзіць на працягу 2019–2023 гг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

У межах віртуальнага праекта ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла лекцыя “ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х гг.”, якую падрыхтаваў вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паэт Віктар Жыбуль – лаўрэат літаратурнай прэміі “Празрысты Эол” (2018) за даследаванне дзейнасці ТАВІЗу.

На пачатку 1930-х гадоў у Беларусі практычна завяршаецца “ўладкаванне” літаратурнага працэсу як ідэалагічна правільна скіраванай часткі сістэмы. У гэты час узнікае ТАВІЗ – нефармальная творчая суполка літаратараў, якая была непадкантрольная партыйным ідэолагам і цэнзарам і стала багемным выклікам літаратурнаму афіцыёзу. У розныя часы ў яе ўваходзілі Змітрок Астапенка, Міхась Багун, Юрка Віцьбіч, Сяргей Дарожны, Алесь Дудар, Алесь Звонак, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Максім Лужанін, Валеры Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Юлі Таўбін, Уладзімір Хадыка.

Даследчык пазнаёміў слухачоў з творчасцю асобных пісьменнікаў-маладнякоўцаў, што ўваходзілі ў ТАВІЗ, правёў віртуальную экскурсію па вуліцах Мінска 1930-х гг. і месцах, дзе літаратары збіраліся.

Лекцыю Віктара Жыбуля наведала паэтэса, літаратуразнаўца, даследчыца літаратуры гэтага перыяду Ірына Багдановіч разам са сваімі студэнтамі.

Наступнае мерапрыемства сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ладзіцца 13 мая да юбілею з дня нараджэння яшчэ аднаго сябра “Маладняка” Паўлюка Труса. Вечар, да якога сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі рыхтуецца часовая экспазіцыя фотаздымкаў і кніг паэта, зноў пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 69.

Матэрыял прадстаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам