ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў БДУКіМ
ТАВІЗ – літаратурная багема 1930-х: лекцыя Віктара Жыбуля

Лекцыя-прэзентацыя: бязмежныя магчымасці фартэпіяна

Лекцыя-прэзентацыя: бязмежныя магчымасці фартэпіяна
Іншыя навіны

25 красавіка адбылася мультымедыйная лекцыя-прэзентацыя “Фартэпіяна – інструмент, на якім можна выканаць усё...”, арганізаваная ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гэта другая сустрэча з лектарам Ірынай Леанідаўнай Гарбушынай, кандыдатам мастацтвазнаўства, якая працягнула знаёмства з гэтым унікальным інструментам. Шырокі дыяпазон фартэпіяна і яго ўніверсальныя магчымасці дазваляюць выконваць творы, напісаныя для розных выканальніцкіх складаў, у тым ліку оперы і балеты. Лектар цікава расказала пра мастацтва фартэпіяннай транскрыпцыі і паказала відэафрагменты выступленняў выдатных піяністаў.

Гледачы змаглі параўнаць некалькі віртуозных выкананняў знакамітага “Палёту чмяля” М.А. Рымскага-Корсакава, пачулі транскрыпцыю “Адажыа” Т. Альбіноні ў выкананні Ігара Алоўнікава і “Малагенью” ў выкананні Ю. Блінова.

Запрашаем на наступныя мерапрыемствы.

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуска сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам