ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З верай у Вышэйшую Справядлівасць…
Вясновае свята

Так пачыналася легенда “песняра”: прэзентавана кніга пра жыццё Уладзіміра Мулявіна

Так пачыналася легенда “песняра”: прэзентавана кніга пра жыццё Уладзіміра Мулявіна
Іншыя навіны

16 сакавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Марыны Мулявінай і Вольгі Брылон “Владимир Мулявин и Лидия Кармальская. Недосказанное…”.


Як правіла, жыццё вядомых і легендарных людзей заўсёды навідавоку ў прыхільнікаў і знаўцаў іх творчасці. Але ў любой біяграфіі, наколькі б асветленай у друку яна ні была, заўсёды ёсць белыя плямы, невядомыя факты, асабістыя моманты, утоеныя за сцэнічнай шырмай. Схаваныя ад усеагульнага агляду і абмеркавання, яны застаюцца ў памяці родных і блізкіх людзей.

Аўтар кнігі – дачка Уладзіміра Георгіевіча Марына Мулявіна – доўгі час не рашалася публікаваць асабістыя пісьмы і фатаграфіі бацькі і маці. Але просьбы і прапановы выдаць кнігу пра бацькоў працягвалі паступаць, і ў выніку ў суаўтарстве з вядомым музыказнаўцай Вольгай Брылон Марына напісала кнігу ўспамінаў, даследаванняў і публіцыстыкі пра бацьку – музыканта і заснавальніка легендарнай групы “Песняры”.

На прэзентацыі сабраліся знаўцы творчасці “Песняроў”, блізкія сябры і калегі Уладзіміра Мулявіна, якія ведалі яго не толькі як таленавітага музыканта, але і як выдатнага чалавека. Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Місевіч і “залаты голас” легендарнага ВІА Леанід Барткевіч, вядомы кампазітар і сябар “галоўнага песняра” Ігар Лучанок, рэжысёр-пастаноўшчык музычнага фільма “Песняры” і фільмаў пра Уладзіміра Мулявіна ў рамках тэлевізійнага праекта “Зваротны адлік” Уладзімір Арлоў, мастацкі кіраўнік – галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча Міхаіл Казінец і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прыйшлі на прэзентацыю, каб узгадаць свае ўспаміны і раздзяліць гэтую сустрэчу з тымі, хто сапраўды неабыякавы да творчасці В. Мулявіна.

Уражаннямі пра выданне падзяліўся ганаровы госць мерапрыемства – намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік. У сваім выступленні ён адзначыў, што Уладзімір Мулявін – гэта ўнікальная асоба! Сёння ў культуры засталося мала людзей, якія змаглі б на такім высокім узроўні, гэтак жа ярка і магутна прадстаўляць і папулярызаваць беларускую культуру ва ўсім свеце.

На прэзентацыі можна было не толькі пачуць сенсацыйныя факты, але і ўбачыць арыгіналы пісем Уладзіміра Мулявіна і Лідзіі Кармальскай, сцэнічныя касцюмы музыкантаў ансамбля “Песняры”, матрыцу першага дыска-гіганта ансамбля і першы дыск-гігант з аўтографамі ўдзельнікаў калектыву.

Упрыгожваннем вечара стала выступленне беларускіх артыстаў – салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ганны Янкоўскай, вядомага выканаўца, уладальніка Гран-пры фестывалю “Славянский базар – 2003” Макса Лоранса, таленавітага спевака і музыканта Яна Жанчака. У іх выкананні вядомыя кампазіцыі легендарнага калектыву “Вераніка”, “Александрына”, “Завушніцы” прагучалі па-новаму, свежа і сучасна, але гэтак жа стыльна і гэтак жа па-беларуску, як калісьці ў “Песняроў”.

Нягледзячы на тое што кніга выйшла невялікім тыражом, у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі яна неўзабаве з’явіцца – аўтары падарылі нам адзін з экзэмпляраў выдання падчас мерапрыемства. Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч падзякавала за падарунак і выдатны творчы вечар:

– Уладзімір Мулявін – вельмі таленавіты чалавек, адзін з тых, хто ўзнес беларускую мову да вяршынь песеннай творчасці. Сёння мы прысутнічаем на гэтым выдатным мерапрыемстве, але неўзабаве яно завершыцца. А заўтра з намі застанецца гэта кніга, гэта аповесць, гісторыя таленавітага чалавека, да якой будуць звяртацца гісторыкі, фалькларысты, музыказнаўцы і проста прыхільнікі творчасці “Песняроў”.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам