ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы
Так пачыналася легенда “песняра”: прэзентавана кніга пра жыццё Уладзіміра Мулявіна

З верай у Вышэйшую Справядлівасць…

З верай у Вышэйшую Справядлівасць…
Іншыя навіны

З 17 сакавіка па 30 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З верай у Вышэйшую Справядлівасць…”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Хведара Жычкі.


За многія гады актыўнай творчай працы Хведар Дзмітрыевіч Жычка (1927–2007) стаў вядомы шматлікім чытачам як аўтар вершаў, аповесцей і апавяданняў. Рамантыка марской службы, праца, хараство роднай прыроды, вера ў перамогу праўды і розуму, інтэрнацыяналізм, маральная чысціня чалавека – асноўныя тэмы, якія закранаў у сваёй творчасці пісьменнік.

Адкрываюць выстаўку творы пісьменніка-юбіляра. Сярод іх – паэтычныя зборнікі “Стой на вахце, сэрца” (1961), “Росныя лілеі” (1965), “Настой” (1968), “Абавязак” (1979), “Абдымкі сонца” (1988), “Яшчэ адзін пракос” (1991), “Святога вечара чакаю” (1995), гумарэскі, фельетоны, пародыі “Спагадлівыя людзі” (1977), аповесць “Косць твая і плоць твая” (2014) і інш.

Аматараў дзіцячай літаратуры зацікавяць прадстаўленыя ў другім раздзеле экспазіцыі аповесці “Каштанавы Масквіч” (1959), “Піфагоравы штаны” (1961), “Дзе растуць бяссмертнікі” (1977), апавяданні “Букет вяргіняў” (1970), вершы “Сонца скача па траве” (1989), “Грыбны дождж” (1995) і інш. З правіламі дарожнага руху дзяцей пазнаёмяць навукова-папулярныя нарысы “Мая вуліца” (1970), “Мы па вуліцы ідзём” (з І. Чыжэўскім, 1973).

Перакладам Х. Жычкі прысвечаны трэці раздзел выстаўкі. Дзякуючы пісьменніку, на беларускай мове загучалі драма Л. Украінкі “Лясная песня”, раманы М. Алейніка “Жылюкі” і Б. Ногейла “Паводка”, а таксама асобныя творы А. Міцкевіча, І. Франко, Я. Райніса і інш. Асобай увагі заслугоўвае зборнік выбраных перакладаў “Вокны ў сад” (1987).

Дапаўняюць экспазіцыю літаратурна-крытычныя публікацыі пра жыццё і творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам