15 верасня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі праведзена святочнае мерапрыемства “Сябруем з кнігай усёй сям'ёй”, прысвечанае Дню бібліятэк.
Супрацоўнікі выдавецтва “Пачатковая школа” пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з папулярнымі дзіцячымі кнігамі і пазнавальна-гульнявымі развіваючымі часопісамі серыі “РЮКЗАЧОК”, што выпускаюцца выдавецтвам. У суправаджэнні вясёлай музыкі дзеці прынялі актыўны ўдзел у рухавых гульнях і займальных конкурсах “Качканос”, "Хто ёсць хто", “Двайняты”, самастойна зрабілі сваю першую кніжачку-выраб з паперы ў тэхніцы арыгамі.
На мерапрыемстве панавала святочная атмасфера, усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак ілюстраваныя часопісы, размалёўкі і запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе, які праводзіць часопіс “РЮКЗАЧОК”.