ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ibooks.ru
Метафара ў вобразах

Святкаванне Дня беларускага пісьменства

Іншыя навіны

5–6 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў г. Шчучыне Гродзенскай вобласці.


У дні святочных мерапрыемстваў бібліятэка арганізуе кніжную выстаўку да 70-годдзя Перамогі "Памяць аб вайне нам кніга пакідае" (шчучынскі раённы Дом культуры). Экспазіцыя прадстаўляе ўнікальныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх партызанскія рукапісныя часопісы і насценгазеты, акупацыйныя выданні, кнігі беларускіх выдавецтваў у эвакуацыі. На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 80 экспанатаў.

У рамках фестывалю кнігі і прэсы 6 верасня ў 14.10 на плошчы Свабоды, галоўная бібліятэка краіны прэзентуе і перадасць у дар Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы шосты том факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны". Нацыянальная бібліятэка сумесна з Банкам "БелВЭБ" працуюць над сумесным праектам па факсімільным выданні поўнага рэпертуару кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам.

Напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання бібліятэкай падрыхтавана кніжная выстаўка, прысвечаная асобе ўсходнеславянскага першадрукара і гісторыі беларускай кнігі. У экспазіцыю ўвайшлі энцыклапедычныя, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, мастацкая літаратура, у тым ліку пяць тамоў факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Скарыны, альбом "Кніжная спадчына Беларусі".

Да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча будзе прадстаўлена выстаўка "Свет шчодры, свет мяне паўторыць...". У экспазіцыю ўвайшлі кнігі з творамі пісьменніка на беларускай мове і ў перакладах на іншыя мовы свету, а таксама біяграфічныя выданні.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам