ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў XXII Дні беларускага пісьменства
Святкаванне Дня беларускага пісьменства

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ibooks.ru

Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ibooks.ru
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы ibooks.ru.


Ibooks.ru – гэта шырокі спектр самай сучаснай вучэбнай і навуковай літаратуры вядучых выдавецтваў Расіі. ЭБС пастаянна папаўняецца электроннымі версіямі выданняў, якія толькі што выйшлі з друку. Большасць кніг маюць грыфы Міністэрства адукацыі і навукі РФ, вучэбна-метадычных аб'яднанняў і навукова-метадычных саветаў па розных галінах ведаў.

ЭБС ibooks.ru створана вядучымі расійскімі выдавецтвамі вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры “Піцер” і “БХВ-Пецярбург” у цесным супрацоўніцтве з Асацыяцыяй рэгіянальных бібліятэчных кансорцыўмаў (АРБІКОН).

Від электроннай кнігі цалкам адпавядае яе папяроваму арыгіналу, уключаючы графікі, ілюстрацыі, схемы, нумары старонак.

Доступ да электронных кніг ажыццяўляецца на сайце www.ibooks.ru. Для аддаленай работы (магчымасць працаваць у любы час, з любога месца, дзе ёсць Інтэрнэт) неабходна звярнуцца да бібліятэкара для атрымання лагіна і пароля.

Доступ адкрыты да 1 кастрычніка 2015 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам