ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк
Сфарміравана праграма VIII Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

Свет дзяцінства – самы лепшы свет

Свет дзяцінства – самы лепшы свет
Іншыя навіны

4 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей “Свет дзяцінства – самы лепшы свет”.

Хлопчыкі і дзяўчаткі весела і дружна падарожнічалі на ўяўным паравозіку. На кожнай станцыі дзяцей чакалі займальныя конкурсы, вясёлыя гульні і разгадванне крыжаванкі. Паспяхова справіўшыся з заданнямі, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы.

За час, праведзены ў дзіцячым пакоі, маленькія ўдзельнікі паспелі пасябраваць, павадзіўшы карагод дружбы і стварыўшы яркіх і вясёлых чалавечкаў у выглядзе аб’ёмнай карцінкі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам