20 верасня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена тэматычная сустрэча з адвакатам “Спажывец. Права. Абарона”.
Сустрэча прайшла ў рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян.
З лекцыяй выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч, якая асвятліла тэмы, звязаныя з абаронай праў спажыўца ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі змаглі задаць пытанні і атрымаць неабходную інфармацыю па гэтай тэме ў індывідуальным парадку, а таксама азнаёміцца з тэматычнай падборкай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.