9 ліпеня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылась сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Фёдаравіча Матвейчука з Міністрам мастацтваў і культуры Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Пало Джорданам.
Для госця была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падчас якой в.а. дырэктара Л.Г. Кірухіна азнаёміла з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. У Музеі кнігі Пало Джордан пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.