ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны тэрарызм: вытокі, праблемы, процідзеянні
Сустрэча Міністраў

Святло мудрасці і дабрыні

Святло мудрасці і дабрыні
Іншыя навіны

З 1 па 15 ліпеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Святло мудрасці і дабрыні", прысвечаная 60 – годдзю Анатоля Юр`евіча Аўруціна, паэта, крытыка, перакладчыка, публіцыста.


Анатоль Аўруцін – адзін з найбольш вядомых сучасных паэтаў Беларусі. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса "Новая Немига литературная". Піша А. Аўруцін на рускай мове пра звычайнае чалавечае жыццё з яго клопатамі і праблемамі, радасцямі і каханнем. Непаўторная музыка слова Анатоля Аўруціна адчуваецца ва ўсіх яго творах, прасякнутых любоўю да чалавека, прыроды, сусвету.

На выстаўцы прадстаўлена больш 80-ці выданняў, якія раскрываюць шматгранны талент паэта, яго творчы і жыццёвы шлях.

У першым раздзеле выстаўкі "Лёгкае дыханне важкага радка" экспануюцца асобныя выданні паэтычных і празаічных твораў аўтара: "Снегопад в июле" (1979), "Радиотехник" (1980), "Машинист"(1983), "Поворотный круг (1983), "От мира сего" (1991), “Любовные снадобья» (1992), "По другую сторонудыхания" (1998), "Суд богов…" (2001), "Золоченая бездна" (2002), "Поверуй... Вспомни... Усомнись..." (2003), "Визитная карточка" (2004), "Наедине с молчанием" (2007).

Працягваюць экспазіцыю публікацыі аўтара, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках. Сярод публікацый за апошнія гады – "Человек из книги Гиннеса" (главы з дакументальна-мастацкай аповесці пра Мікалая Чаргінца), надрукаваныя ў часопісе "Новая Немига литературная" (2007), вершы "Свет вечерний" – ("Нёман", 2008) і інш.

У ліку экспанатаў выстаўкі – анталогія "Современная русская поэзия Беларуси", складзеная А. Аўруціным. У кнігу ўключаны творы аўтараў, якія найбольш яскрава зарэкамендавалі сябе ў апошнія два дзесяцігоддзі. Чытачу вяртаюцца і многія забытыя імёны.

Асобае места ў творчасці паэта займае перакладчыцкая дзейнасць. А. Аўруцін пераклаў вершы М. Багдановіча, М. Танка, Р. Барадуліна, Ш. Бадлера, Г. Гейне, П. Элюара, Г. Апалінэра і шэрага іншых сусветна вядомых паэтаў. Пераклады А. Аўруціна таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.

"Жывучы трывогамі людскімі" – так называецца раздзел выстаўкі пра жыццё і творчасць паэта. У ім сабраны публікацыі вядомых літаратараў: У. Гніламёдава, В. Блажэннага, А. Марціновіча, І. Сабілы, В. Паліканінай і інш. Шэраг артыкулаў, прысвечаных творчасці А. Аўруціна, склалі зборнікі "Анатолий Аврутин: штрихи к творческому портрету" (2003), які выйшаў ў серыі "Русские поэты", і "Анатолий Аврутин: судьба и творчество" (2008), выдадзены ў серыі "Личность и время".

Кантактны тэлефон: 293 27 16.

 

Навіны

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

1 Чэр 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў ў XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 Май 2020

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

Па старонках беларускага календара

Жыццёвая арыфметыка:  апавяданне “Урок арыфметыкі” Вячаслава Адамчыка

1 Чэр 2020

Вячаслаў Адамчык у сваім поўным светлай настальгіі апавяданні расказвае гісторыю першай падлеткавай улюблёнасці – тым больш пранізлівую, што адбываецца ўсё ў “апошні год вайны”. Гэта апавяданне-ўспамін, сумнае і радаснае адначасна, як любы драбок памяці пра незваротнае і няспраўджанае.

Блог прафесійнага чытача

111